Нядзеля Міраносіцаў

Сьвятое Евангельле гэтай нядзелі распавядае пра жанчынаў-міраносіцаў, якія былі сьведкамі сьмерці Хрыста на крыжы, а пасьля прыйшлі да магілы падрыхтваць ягонае цела да пахаваньня, і там атрымалі ад анёла вестку пра ўваскрасеньне Хрыста. Гэтыя жанчыны зьяўляюцца прыкладам вернасьці і адданай любові. Ім Хрыстос не адкрываў, як сваім вучням, таямніцы Валадарства Божага, таямніцы сьмерці і ўваскрасеньня, яны ня ведалі сэнсу таго, что адбываецца. Жанчыны стаялі каля Крыжа, таму што любілі Хрыста. Тыя, каго Ён прасіў пабыць з Ім у час выпрабаваньня і барацьбы, разьбегліся. Тыя ж, каго Ён ні пра што не прасіў, засталіся вернымі ў сваёй простай чалавечай любові.