ВЯЛІКІ АЎТОРАК

У Вялікі аўторак у Сьвятым Евангельлі на Літургіі заклікае чуваць, перабываць заўсёды ў чаканьні Госпада, быць гатовымі ў любую хвіліну даць адказ на Страшным Судзе Хрыстовым. Ілюструючы гэты заклік, Хрыстос распавядае прыповесьць пра дзесяць дзеваў, пяць з якіх былі мудрымі і заўсёды трымалі сьветачы свае запаленымі, чакаючы прыйсьця Жаніха.