Нядзеля Крыжапаклонная

Час Вялікага Посту – гэта час асаблівага ўнутранага і зьнешняга подзьвігу, пакуты. Паколькі гэтая духоўная барацьба трывае дастаткова працяглы час, то звычайна бывае, што першыя два тыдні Посту мы перажываем рупліва і мужна, а пасьля спакваля стамляемся, зьнеахвочваемся. Сьвятая Царква, ведаючы пра слабасьць і няўстойлівасьць чалавечай прыроды, ставіць у сярэдзіне Посту перад нашымі вачыма сьвяты Крыж Гасподні, каб падтрымаць нас і заахвоціць да далейшай барацьбы.
Крыж павінен нам нагадаць пра бясконцую любоў Божую, Хрыстовыя пакуты за нас і наш абавязак мужна несьці свой крыж штодзённага жыцьця.