Нядзеля Праваслаўя

Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства. Таму Нядзеля Праваслаўя гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году. Мэта гэтага сьвята – прылюдна і ўрачыста аддаць пашану і пакланіцца сьвятым іконам Ісуса Хрыста, Багародзіцы і Сьвятых.