Нядзеля Мясапусная

Тыдзень, які пачынаецца ад нядзелі Блуднага Сына, называецца Мясапусным, альбо Мясаедам і заканчваецца нядзеляй з такою самаю назвай. Гэта апошні дзень перад Вялікім Постам, калі дазвалялася есьці мяса.
Нядзеля Мясапусная яшчэ мае назву нядзелі пра Страшны Суд. У гэты дзень чытаецца Евангельле пра дзень Страшнага Суду і пра вечную ўзнагароду для праведнікаў і вечную кару для грэшнікаў.