Чарговае чытаньне:

Дзеі Апосталаў 12.12-17

12. І, агледзеўшыся, прыйшоў да дома Марыі, маці Яна, якога звалі Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.
13. А калі Пётр пастукаўся ў браму, дык выйшла паслухаць служанка, якую звалі Рода;
14. І, пазнаўшы Пятроў голас, ад радасьці не адчыніла брамы, а ўбегшы абвясьціла, што Пётр стаіць каля брамы.
15. А тыя сказалі ёй: ці ў сваім ты розуме? Але яна стаяла на сваім. А яны казалі: гэта анёл ягоны.
16. Тым часам Пётр стукаўся; калі ж адчынілі, дык убачылі яго і зьдзівіліся.
17. А ён, даўшы рукою знак, каб маўчалі, расказаў ім, як Гасподзь вывеў зь цямніцы, і сказаў: перакажэце ўсё гэта Якаву і братам. Пасьля выйшаў і пайшоў уіншую мясьціну.

Евангельле паводле Яна 8.42-51

42. Ісус сказаў ім: калі б Бог быў Айцец ваш, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога паходжу і прыйшоў; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, а Ён паслаў Мяне:
43. Чаму вы не разумееце мовы Маёй? бо ня можаце чуць слова Майго:
44. ваш бацька д'ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды.
45. А як Я ісьціну кажу, дык ня верыце Мне.
46. Хто з вас выкрые Мяне ў няпраўдзе? калі Я кажу ісьціну, чаму вы ня верыце Мне?
47. Хто ад Бога, той слухае словы Божыя: вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога.
48. На гэта Юдэі адказвалі і сказалі Яму: ці ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін і што дэман у Табе?
49. Ісус адказваў: ува мне дэмана няма, а Я шаную Айца Майго, а вы няславіце Мяне;
50. але ж Я ня шукаю Маёй славы: ёсьць Той, Хто шукае і судзіць;
51. Праўду, праўду кажу вам: хто сьледуе слову Майму, той ня ўбачыць сьмерці вавек.