Чарговае чытаньне:

1-е пасланьне Яна Багаслова 1.8-2.6

8. Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас.
9. Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды.
10. Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім зь Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.
1. Дзеці мае! гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто зграшыў, дык мы маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка:
2. Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету.
3. А што мы спазналі Яго, ведаем з таго, што выконваем Ягоныя запаведзі.
4. Хто кажа: «я спазнаў Яго», а запаведзяў Ягоных ня выконвае, той хлус, і няма ў ім ісьціны;
5. а хто выконвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая споўнілася: з гэтага даведваемся, што мы ў Ім.
6. Хто кажа, што жыве ў Ім, той павінен так паводзіць сябе, як Ён паводзіўся.

Евангельле паводле Марка 13.31-14.2

31. Неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць.
32. А пра дзень той або гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, атолькі Айцец.
33. Глядзеце, чувайце, малецеся; бо ня ведаеце, калі настане час гэты.
34. Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
35. Дык чувайце ж; бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дома, увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцу;
36. каб, прыйшоўшы зьнянацку, не застаў вас у сьне.
37. А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце.
1. Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць;
2. але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе.