Чарговае чытаньне:

1-е пасланьне да Карынцянаў 10.23-28

23. Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае.
24. Хай ніхто ня шукае карысьці сабе, а кожны - другому.
25. Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня;
26. бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй.
27. Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, - дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня.
28. Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, - дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй.

Евангельле паводле Мацьвея 24.34-44

34. Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе;
35. неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць;
36. а пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін;
37. але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага,
38. бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
39. і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, - так будзе і прыход Сына Чалавечага;
40. тады будуць двое на полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца;
41. дзьве будуць малоць у жорнах: адна возьмецца, а другая пакінецца.
42. Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе.
43. Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і ня даў бы падкапаць дома свайго.
44. Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў якую гадзіну ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.