Чарговае чытаньне:

1-е пасланьне да Карынцянаў 15.12-19

12. Калі пра Хрыста прапаведуецца, што Ён паўстаў зь мёртвых, дык як некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрэсеньня зь мёртвых?
13. Калі няма ўваскрэсеньня зь мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрэс;
14. а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык і пропаведзь нашая марная, марная і вера ваша.
15. Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць;
16. бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрэс;
17. а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых;
18. таму і памерлыя ў Хрысьце загінулі.
19. І калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяёмся на Хрыста, дык мы самыя няшчасныя з усіх людзей.

Евангельле паводле Мацьвея 21.18-22

18. А раніцай, вяртаючыся ў горад, схацеў есьці.
19. І, угледзеўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падышоў да яе і, нічога на ёй не знайшоўшы, акрамя толькі лісьця, кажа ёй: хай ня будзе больш ад цябе плоду вавек. І адразу ўсохла смакоўніца.
20. Убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся і казалі: як гэта адразу ўсохла смакоўніца?
21. А Ісус сказаў ім у адказ: праўду кажу вам: калі будзеце мець веру і не спаняверыцеся, ня толькі зробіце тое, што зроблена са смакоўніцай, але, калі і гары гэтай скажаце: «падыміся і кінься ў мора», - будзе;
22. і ўсё, чаго ні папросіце ў малітве зь вераю, атрымаеце.